Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Важная информация
Голосование
Чем определен выбор нашего учреждения для Вашего ребенка?
Всего 19 человек

БЕЛАРУСКАЯ СКАРБОНКА

Дата: 30 сентября 2019 в 09:59, Обновлено 7 октября 2019 в 07:56
Автор: Кукар Е. Н.

 Паважаныя бацькі!

           Мы павінны выхоўваць у дзяцей яшчэ ў дашкольным узросце пачуццё прыналежнасці да свайго народа, любойў і павагу да яго традыцый, да святаў і абрадаў беларускага народнага календара. Дасягнуцць гэтага мы зможам толькі сумеснымі намаганнямі. Прапануем выкарыстоўваць беларускія песні, гульні, лічылкі.

Аўтарская гульня: “Жабка”

(для дзяцей старэйшага узросту)

Мэта: Развіцце творчых здольнасцей дзяцей у імправізацыі рухаў.

Апісанне гульні: Дзеці па лічылцы выбіраюць “бусла”.  Ен становіцца ў сярэдзіну круга. Астатнія дзеці “жабкі”.

Дзеці выконваючы  рухі кажуць словы:

На старай кадушцы, жабкі скакалі.

            То ў вальсі кружылісь, то твіст танцавалі.

Бусел не спі, бусел уставай,

      Жабак хутчэй, весялей даганяй.

Дзеці разбягаюцца у розныя бакі. Бусел паважна ходзіць хуткім крокам за імі і стараецца дакрануцца да каго-небудзь крылом. Той, да каго дакрануўся, лічыцца з’едзеным. Ен павінен спыніцца і прысесьці. Перамагае Бусел, які здолее злавіць большую колькасць удзельнікаў гульні.

Лічылкі:                  1)  Скача жабка скок ды скок,

                                    На зялены, на лужок.

                                    Раз, два, тры, чатыры, пяць,

                                    З буслам будзем мы гуляць.

                                    (З буслам будзем сябраваць)

                                   2) Бусел весела клякоча,

                                      Жабку пэўна з’есці хоча.

                                      Раз, два, тры, чатыры, пяць,

                                      Ад бусла будзем уцякаць

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.